Напрыканцы лістапада 2016-га мы запрасілі на "адкрытую лятучку" рэдакцыю першай беларускай газеты "Наша ніва". Атрымалася сустрэча з вялікай камандай. Шэф-рэдактар Андрэй Дынько распавёў пра канцэпцыю сённішняга выдання і тое, чаму ў эпоху інтэрнэта ўсё яшчэ выходзіць папяровая версія газеты. Рэдактар Ягор Марціновіч і фатограф Сяргей Гудзілін паказалі лічбы наведвальнікаў ды іншую статыстыку і адказалі на пытанні аб працы з сацыяльнымі сеткамі. А журналістка Настасся Роўда падзялілася сваім вопытам працы ў "Нашай Ніве". Глядзіце поўную версію сустрэчы ў нашай відэасправаздачы.
Фота на вокладцы: Сяргей Гудзілін
Каментарыі