Што такое Прэс-клуб?
Прэс-клуб – гэта пляцоўка для прафесійнага развіцця медыясупольнасці. Гэта нефармальнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў, ўсіх тых, хто жадае ўдасканаліць журналісцкія ўменні і працаваць у рытме прафесійных стандартаў і трэндаў. Мы адкрытыя для ўсіх, хто хоча развівацца, мае магчымасць і жаданне падзяліцца сваім досведам з калегамі.
Місія Прэс-клуба падчас трасфармацыі ў Беларусі
-
Захаваць незалежную беларускую журналістыку і медыясупольнасць. Дапамагчы журналістам і рэдакцыям пераадолець крызіс і працягнуць развіццё.
-
Удзельнічаць у фармаванні новага канкурэнтнага медыярынка.
-
Захаваць і ўмацаваць давер і дыскусію паміж рознымі стэйкхолдэрамі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Калі і як з'явіўся Прэс-клуб?
Прэс-клуб заснаваны ў 2011 годзе. Акт заснавання Прэс-клуба быў падпісаны 23 журналістамі, галоўнымі рэдактарамі і выдаўцамі беларускіх СМІ ў чэрвені 2012-га.
У чэрвені 2014 года Прэс-клуб стаў сябрам Міжнароднай асацыяцыі Прэс-клубаў – International Association of Press Clubs (IAPC). У лістападзе 2015-га ў Беларусі была зарэгістраваная культурна-асветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб». 22 ліпеня 2021 года беларускія ўлады ў аднабаковым парадку ліквідавалі «Журналісцкую майстэрню Прэс-клуб», як і дзясяткі іншых грамадскіх арганізацый у Беларусі.
Але Прэс-клуб працягвае сваю дзейнасць – зараз у анлайн-прасторы.
Што мы робім і што можам прапанаваць вам?
- Адкрытыя лекцыі ад лепшых сусветных медыяпрафесіяналаў.
- Майстар-класы, распрацаваныя экспертамі медыя.
- Медыятокі, абмеркаванне актуальных праблем медыясферы.
- Прэс-канферэнцыі з удзелам экспертаў і дыпламатаў.
- Экспертна-аналітычныя клубы, закрытыя сустрэчы медыясуполкі і экспертаў.
- А таксама інфармацыйная падтрымка вашых мерапрыемстваў, калі яны не супярэчаць нашай місіі.
"Сяброўства" - сусветная прафесійная суполка журналістаў
Як даведвацца пра сустрэчы Прэс-клуба?
Можна:
- падпісацца на email-рассылку (выходзіць кожны аўторак)
- далучыцца да нас у сацсетках: Facebook, Telegram, Instagram