Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Запрашаем у Школу медыяменеджменту

Дата падзеі: 
03.03.2017 (Цэлы дзень)
Дэдлайн падзеі: 
10.02.2017
Крыніца падзеі: 
Інфармацыя ад арганізатараў
Для каго: 
Для журналистов

Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў сумесна з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (г. Гродна), пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie аб’яўляе набор слухачоў у Школу медыяменеджменту.

Мэта

Паляпшэнне якасці беларускіх медыяпраектаў праз павышэнне кваліфікацыі іх менеджэраў

Фармат Школы

4 модулі, кожны працягласцю 1 месяц (2-3 дні стацыянарнага навучання і дыстанцыйныя заданні на платформе Moodle).

Трэнеры

Трэнеры з Беларусі, Украіны, Славакіі якія маюць вялікі досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання.

Слухачы

Менеджэры журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў, матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў ды іх ўкараненне ў сваіх рэдакцыях. Склад групы — 15 чалавек.

Пачатак заняткаў

Пачатак першага модуля — 3 сакавіка 2017 года.

Тэмы модуляў

  1. Як развіваць стратэгію вашага медыя-рэсурса (3-31 сакавіка, стацыянарны трэнінг 3-5 сакавіка);
  2. Як ствараць, прасоўваць і прадаваць ваш кантэнт (1 — 28 красавіка, стацыянарны трэнінг 1-2 красавіка);
  3. Як зарабляць грошы стандартнымі і нестандартнымі шляхамі і як іх эканоміць (29 красавіка- 26 траўня, стацыянарны трэнінг  29-30 красавіка);
  4. Як стварыць эфектыўную каманду і кіраваць ёй (27 траўня- 20 чэрвеня, стацыянарны трэнінг 27-28 траўня).

24 чэрвеня — выпускная сустрэча, выдача сертыфікатаў.

Умовы

Навучанне ў Школе бясплатнае.

Абвязковы ўдзел ва ўсіх модулях Школы і выкананне ўсіх заданняў.

Усе ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў Школы харчаваннем і пражываннем на час стацыянарных сесій Школы, а таксама праезд на месца правядзення Школы.

Заявіцца

Неабоходна запоўніць апытанку да 10 лютага 2017 г.

Арганізатары Школы звяжуцца з кандыдатамі да 15 лютага і ўзгадняць даты правядзення сумоўя з кожным з заяўленых.

Спіс групы будзе сфарміраваны да 23 лютага.

Дадатковая інфармацыя

E-mail: mediamanagementbelarus@gmail.com

Партнёры прэс-клуба