Міжнародная федэрацыя журналістаў у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў аб'яўляюць набор на адукацыйны трохдзённы трэнінг "Бяспека для журналістаў"
Праграма трэнінгу разлічаная на тых, хто займаецца ці плануе займацца далікатнымі тэмамі, звязанымі з падвышанай рызыкай. Гэта можа быць карупцыя, арганізаваная злачыннасць, журналісцкія расследаванні ці паўсядзённая праца ў недобразычлівым асяродку.
Удзельнікі трэнінгу даведаюцца: пра планаванне працы з гледжання ўласнай бяспекі, пра абарону крыніц інфармацыі, пра асновы лічбавай бяспекі, а таксама навучацца ацэньваць рызыкі і пагрозы, выпрацоўваць контрмеры.
Курс разлічаны на тых, хто пачынае займацца журналістыкай. Але і дасведчаныя журналісты змогуць структураваць свой досвед у сферы бяспекі.
Методыка аналізу бяспекі працы журналіста распрацаваная Міжнароднай федэрацыяй журналістаў (МФЖ). Працаваць на трэнінгу будуць сертыфікаваныя трэнеры па бяспецы журналісцкай дзейнасці, падрыхтаваныя МФЖ. Працоўная мова: руская.
Два трэнінгі па аднолькавай праграме адбудуцца: 28—30 лістапада ў Брэсце, 12—14 снежня ў Мінску.
Дэдлайн падачы заявак: 20 лістапада. Падаць заяўку на ўдзел у адным з іх можна праз РЭГІСТРАЦЫЙНУЮ ФОРМУ.
Колькасць месцаў абмежаваная. З сабой удзельнікі прывозяць ноўтбук і смартфон, якія выкарыстоўваюць у працы.
Крыніца: БАЖ