Магчымасць далучыцца да глабальнага праекту, прысвечанага тэхналогіям удасканалення чалавека, лічбавай экалогіі і навучанню.
Для каго: моладзь, што цікавіцца блогінгам, тэхналогіямі, інавацыямі і будучыняй і марыць працаваць з экасістэмамі тыпу MIT, Harvard, Stanford або Singularity.
Патрабаванні:
- зацікаўленасць медыя, культурай, праектамі, якія ўплываюць на грамадства;
- узрост 19-22;
- студэнты/кі, якія вывучаюць журналістыку, медыя, сацыяльныя навукі і сумежныя дысцыпліны;
- англійская мова (С1, С2);
- гатоўнасць навучацца кожны дзень і кожную гадзіну.
Стажыроўка праводзіцца выдалена. Займе 8-10 гадзін на тыдзень (можна сумяшчаць з навучаннем ці іншай працай). Бясплатнае навучанне і настаўніцтва.
Дэдлайн: не пазней за 31 снежня 2018 неабходна даслаць кароткую біяграфію, сацыяльныя акаўнты, і прыклады работ.
Абавязкі:
- дапамога ў стварэнні кантэнту;
- дапамога ў рабоце з уплывовымі асобамі і лідарамі грамадскай думкі;
- дапамога ў працы з навукоўцамі, тэхнолагамі, наватарамі;
- стварэнне ўласнага блога.
Тэмы:
- Self-Improvement Tech;
- Health Tech;
- Future Of Learning;
- Diversability;
- Entrepreneurship;
- Innovation & Startups.
Магчымасці:
- прадставіць сваю працу англамоўнай аўдыторыі;
- працаваць з глабальнай арганізацыяй і ментарам;
- да двух ментараў, якія будуць вучыць і настаўляць вас.
Аплата па выніках.
Больш інфармацыі: grintern.ru