Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

«Ратуй сябе!» Антыкрызісны курс для журналістаў і медыя на рэлакацыі і ў Беларусі

Курс для беларускіх медыясупрацоўнікаў, якія знаходзяцца зараз у Беларусі, Грузіі і Украіне і дбаюць пра тое, як падчас крызісу не толькі застацца ў прафесіі, але і пашырыць свае журналісцкія кампетэнцыі, каб быць запатрабаванымі на медыярынку. 

Курс пройдзе ў анлайн і афлайн-фармаце з удзелам экспертаў з Грузіі і Украіны.

Вы даведаецеся, як:

  • медыя і журналістам легалізавацца ў Грузіі і Украіне, а таксама вырашыць тыя бытавыя «дробязі», ад якіх залежыць камфортнае жыццё;
  • псіхалагічна адаптавацца і засвоіць асновы самападтрымкі ў крызісных умовах;
  • бяспечна камунікаваць ды прытрымлівацца правілаў камп'ютарнай бяспекі;
  • пачаць супрацоўніцтва ў якасці фрылансера з рэдакцыямі ва Украіне ды Грузіі;
  • знаходзячыся за мяжой, не згубіць адчуванне лакальнай інфармацыйнай павесткі ў Беларусі і сувязь са сваёй аўдыторыяй;
  • пачаць і раскруціць уласны медыяпраект.

 

Для ўдзельнікаў курса таксама прадугледжаныя дадатковыя юрыдычныя ды псіхалагічныя кансультацыі.

Апісанне курса

Праграма складаецца з 7 вэбінараў, якія адбудуцца з 15 снежня 2021 года па 9 лютага 2022-га раз на тыдзень па серадах з перапынкам на калядныя святы.

Заняткі будуць праходзіць з 18:30 да 20:00 па беларускім часе.  

Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у трохдзённых афлайн-сесіях па пашырэнню прафесійных кампетэнцый у Тбілісі (25-27 лютага) і Львове (11-13 сакавіка).

Заяўкі прымаюцца да 12 снежня 2021 года, 23.59. Колькасць месцаў абмежаваная. 

Падаць заяўку

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць конкурсны адбор, не пазней за 13 снежня атрымаюць запрашэнне і спасылку на першы вэбінар.

Калі засталіся пытанні, пішыце на: ratujsiabie@gmail.com

Крыніца


Вас также может заинтересовать:

Как медиа завоёвывают TikTok. Лучшие и нестандартные примеры (из Беларуси тоже)

Продвижение в YouTube: лайфхаки и ошибки

Питч большого текста. Как продать тему редактору (не только своего СМИ)

Акселератор Медиа Академии 2022 (дедлайн для заявок: 20 декабря)

Партнёры прэс-клуба