Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Англійская мова для журналістаў. Анлайн-курс

Прэс-клуб Беларусь і Абмасада ЗША ў Беларусі запрашаюць бясплатна займацца англійскай мовай анлайн

Калі вы журналіст ці блогер і жадаеце зрабіць наступны крок у сваёй кар’еры, у вас ёсць выдатная магчымасць палепшыць англійскую мову і адначасова паглыбіць веды аб асновах друкаванай і лічбавай журналістыкі.

Прэс-клуб Беларусь і Абмасада ЗША ў Беларусі з задавальненнем аб’яўляюць бясплатны анлайн-курс “Англійская мова для жуналістыкі”.

Васьмітыднёвы курс, распрацаваны Дзярждэпартаментам ЗША і Універсітэтам Пенсільваніі, дапаможа вам удасканаліць моўныя навыкі і веды ў галіне журналістыкі. Самастойная праца ў межах курса будзе дапаўняцца штотыднёвымі анлайн-сэсіямі з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы.

Працягласць курса:  21 красавіка – 16 чэрвеня 2020 г.

Курс “Англійская мова для журналістыкі” даступны на платформе Coursera. Анлайн-сэсіі з выкладчыкам англійскай мовы будуць арганізаваны праз Zoom.

Змест курса:

  1. Гісторыя і прынцыпы журналістыкі;
  2. Як праводзіць даследаванні, прасоўваць свае матэрыялы і інтэрв'юяваць;
  3. Мова, неабходная для напісання артыкулаў для газет і часопісаў;
  4. Асновы трансляцыі навін. Аналіз росту, уплыву і праблем лічбавых навін. Выкананне задання, якое дазволіць прааналізаваць і абмеркаваць апошнія змены ў галіне журналістыкі.

 

Кандыдаты мусяць адпавядаць наступным крытэрыям:

  • з'яўляцца дзеючымі журналістамі;
  • з’яўляцца грамадзянамі Беларусі і пастаянна пражываць у Беларусі;
  • мець ад прасунутага пачатковага да сярэдняга ўзроўню валодання англійскай мовай (дадзены курс НЕ РАЗЛІЧАНЫ на пачаткоўцаў);
  • быць гатовымі прысвячаць навучанню да 10 гадзін штотыдзень на працягу 8 тыдняў;
  • быць гатовымі ўдзельнічаць у індывідуальных і групавых анлайн-сэсіях з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы.

Як падаць заяўку

Каб запісацца на курс, калі ласка, запоўніце форму: https://tinyurl.com/thnxc58  

Дэдлайн: 15 красавіка 2020 ўключна.

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць анлайн-курс, атрымаюць сертыфікат, падпісаны Прэс-клубам і Амбасадай ЗША ў Беларусі.

                                                  

Партнёры прэс-клуба