Пачынаецца прыём заявак на бясплатны адукацыйны курс для жадаючых навучыцца пісаць аналітычныя тэксты для вэб-рэсурсаў.
Вас навучаць:
- знаходзіць тэму, фармуляваць праблему, выбудоўваць канцэпцыю матэрыялу;
- абіраць найлепшы жанр для раскрыцця тэмы;
- пісьменна працаваць з фактурай, экспертамі;
- пераканаўча аргументаваць сваю пазіцыю;
- раскусваць хітрыкі прапаганды, выкрываць фэйкі;
- спалучаць аўтарскае «я» з рознабаковым асвятленнем праблемы;
- трымаць фармат і пры гэтым пісаць выразна і цікава;
- будаваць матэрыялы з улікам спецыфікі інтэрнэту, раскручваць сваю творчасць у сацыяльных сетках;
- абыходзіць пасткі заканадаўства аб СМІ, трымацца прафесійнай этыкі.
Заняткі будуць ладзіцца ў рэжыме інтэрактыву з акцэнтам на практыку.
Хто будзе абучаць:
- кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі;
- палітолаг Валер Карбалевіч;
- аналітык «Либерального клуба» Вадзім Мажэйка;
- SMM-рэдактар «Зялёнага партала» Антон Сурапін.
Хто можа прыняць удзел: журналісты з Мінска і рэгіёнаў, студэнты факультэтаў журналістыкі.
Адукацыйны курс распачнецца 15 верасня і завершыцца 27 кастрычніка. Сем заняткаў пройдуць у Мінску па суботах.
Пасля заканчэння курса лепшыя з удзельнікаў змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.
Падаць заяўку можна да 10 верасня (23:59). Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Крыніца інфармацыі: baj.by.