Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Адукацыйны курс «Эфектыўная прэс-служба»

Бясплатны адукацыйны курс для прадстаўнікоў прэс-службаў прапануе БАЖ. 

Да ўдзелу запрашаюцца: прэс-сакратары/кі і супрацоўнікі/цы прэсавых службаў, журналісты/кі, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

Заняткі пройдуць з 15 верасня па 27 кастрычніка 2018 года - у Мінску, па суботах, усяго 7 заняткаў.  Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.

Пра што курс:

  • З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй;
  • Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ;
  • Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць яе;
  • У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а ў якім круглы стол, ці ўвогуле медыя-сняданак;
  • Якія «фішкі» дазволяць вам стаць самымі запамінальнымі пад час удзелу ў публічнай дыскусіі, ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве;
  • Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень;
  • Як прымусіць сацсеткі «таньчыць пад вашу дуду»;
  • Як крок за крокам ствараць брэнд арганізацыі.

Падаць ЗАЯЎКУ НА ЎДЗЕЛ  можна да 11 верасня, 23:59.

Крыніца 

Партнёры прэс-клуба