Дзе:
Рыга
Мова падзеi:
английский
Дэдлайн падзеі:
13.05.2016
Крыніца падзеі:
http://www.mediatraining.lv/
Для каго:
Для журналистов
Цэнтр медыя-адукацыі Рыжскай філіі Стакгольмскай школы эканомікі абвяшчае набор на трэнінг па журналістыцы расследаванняў. Магчымасць удзелу ў праграме маюць дзейныя журналісты ва ўзросце 20-35 гадоў з краін Усходняга партнёрства, у тым ліку з Беларусі.
Паспяховым кандыдатам арганізатары гарантуюць поўную аплату выдаткаў, што ўключае:
- дарогу
- пражыванне
- харчаванне
- падручнікі і іншыя матэрыялы
- кошт візы.
Папярэдні досвед працы ў галіне журналістыкі расследаванняў не абавязковы, але абавязкова прадэманстраваць моцную цікаўнасць да гэтага прафесійнага напрамку. Кандыдаты павінны добра валодаць англійскай мовай і мець уласны кампутар.
Больш інфармацыі - па спасылцы: http://www.mediatraining.lv/registration