Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

“Заўсёды твой, Коэн”

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
23.12.2016 - 18:00
Крыніца падзеі: 
Прэс-клуб
Для каго: 
Для ўсіх

23 снежня а 18-й гадзіне, у апошнюю пятніцу перад Калядамі ў прыўкраснай кампаніі спяваем песні Леанарда Коэна – на беларускай і ў арыгінале. 

Прэс-клуб і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на імпрэзу, у якой возьмуць удзел:

Андрэй Хадановіч з музыкантамі
Міхаіл Валодзін
Юрась Ускоў

Леанард Коэн (1934-2016)  - культавы канадскі паэт, раманіст і музыка, сусветна вядомы спявак.

На беларускую мову вершы Коэна перакладала Вальжына Морт. Песні Коэна перакладае і спявае Андрэй Хадановіч.

Натхніцца і вывучыць словы можна тут: Леанард Коэн у перакладах Андрэя Хадановіча (+відэа) 

З сабой можна прыносіць пернікі, печыва і мандарынкі, кавай і гарбатай пачастуем. 

Гэтая падзея на ФБ.

Партнёры прэс-клуба