Як распавесці розгаласную гісторыю пра Еўрасаюз. Трэнінг

OPEN Media Hub Беларусь и ЕС международная журналистика сторителлинг тренинг
4 чэрвеня, панядзелак
Як распавесці розгаласную гісторыю пра Еўрасаюз. Трэнінг

Запрашаем падаваць заяўкі на бясплатны трэнінг для журналістаў вяшчальных і анлайн-медыяў «Як распавесці розгаласную гісторыю пра Еўрасаюз».

Двухдзённы курс, засяроджаны на ўдасканаленні навыкаў рэдагавання, напісання тэкстаў і мантажу пройдзе ў Прэс-клубе 4-5 чэрвеня 2018.

Мэта заняткаў – паглыбіць навыкі журналістаў і іх медыяў. Курс паспрыяе лепшаму разуменню механізмаў прыняцця рашэнняў у Еўрасаюзе, а таксама прастымулюе ўдзельнікаў уключыць асвятленне дзейнасці ЕС у лік асноўных рэдакцыйных тэм, выкарыстоўваючы публічна даступныя элементы і крыніцы дадзеных, тэкставых і відэаматэрыялаў.

Удзельнікі будуць працаваць над гісторыяй пра спансуемы ЕС праект альбо актыўнасць, карыстаючыся матэрыяламі, даступнымі ўнутры краіны альбо анлайн. Вынікам працы мусяць стаць інфарматыўныя гісторыі, якія прыцягваюць увагу і адначасова добра дапасуюцца да фармату медыяў, якія прадстаўляюць удзельнікі. Створаныя гісторыі маюць быць апублікаванымі/ выйсці ў эфір у беларускіх медыя. Таксама яны будуць змешчаныя на платформе і сайце Open Media Hub для наступнага абмену і выкарыстання ўдзельнікамі праекта з іншых краін.

Практычны вынік семінару – арыентаванне ў шэрагу даступных інфармацыйных крыніцаў аб дзейнасці ЕС і фінансуемых саюзам праектах, якія мусяць значна спрасціць працу журналіста па дадзеных тэмах. Акрамя вызначэння еўрапейскіх і беларускіх анлайн-рэсурсаў з даступнымі для выкарыстання дадзенымі, удзельнікаў чакае шэраг практыкумаў па прасочванні за грашыма, выдзеленымі пад кантрэтныя праекты ЕС.

Трэнеры курса – экспертка ў галіне вяшчальнай і анлайн-журналістыкі Зоя Чарльз і аператар-мантажор Алік Грыгаран. Навучанне пройдзе пры падтрымцы Прэс-клуба.

У форме заяўкі на ўдзел журналісты мусяць у тым ліку прапанаваць сваю гісторыю, заснаваную на праектах і прыярытэтах ЕС у Беларусі, над якой яны будуць працаваць. Арганізатары трэнінгу просяць абраных удзельнікаў прынесці сваю апаратуру для відэаздымак і мантажу.

Каб падаць заяўкупраходзьце па спасылцы

Дэдлайн падачы заявак – 1-га чэрвеня 2018, 23:45.

Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам тых медыяў, якія бралі ўдзел у мінулых актыўнасцях OpenMediaHub і падпісалі з праектам мемарандумы аб супрацоўніцтве. 

Праект Open Media Hub мае на мэце паляпшаць навыкі журналістаў і медыя-менеджэраў, а таксама падтрымліваць выраб аўдыёвізуальнага кантэнту і анлайн-матэрыялаў у краінах Еўрапейскага суседства. Праект рэалізуецца кансорцыўмам еўрапейскіх медыя-арганізацый, такіх як France Médias Monde, European Journalism Center, Action Global і Free Press Unlimited, на чале з Thomson Foundation.

Падзяліцца:

25 мая 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiЯк распавесці розгаласную гісторыю пра Еўрасаюз. Трэнінг

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя другой часткі даследавання Цэнтра новых ідэй

Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання Цэнтра новых ідэй.

Афлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць