Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Выбары-2020 у ЗША. Вынікі. Сустрэча з Дэвідам Шульцам для журналістаў

Фото: https://www.flickr.com/photos/30478819@N08/50143676758
Дзе: 
анлайн
Дата падзеі: 
05.11.2020 - 16:00
Уваход:
Пры пацверджанні рэгістрацыі
Мова падзеi: 
перевод на: русский

5-га лістапада, неўзабаве пасля дня галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, ганаровы прафесар Універсітэта Хэмлайн Дэвід Шульц правядзе анлайн-сустрэчу для беларускіх журналістаў, палітолагаў, экспертаў і палітычных аглядальнікаў, прысвечаную вынікам прэзідэнцкіх выбараў. Пасля ўступнай лекцыі спадара Шульца ў удзельнікаў дыскусіі будзе мажлівасць задаць свае пытанні.

Дэвід Шульц працуе на факультэтах паліталогіі і прававых даследаванняў Універсітэта Хэмлайн. Ён таксама выкладае права ва Універсітэце Мінесоты. Мае ступені бакалаўра і магістра палітычных навук і філасофіі, доктара юрыдычных навук і магістра права, доктара палітычных навук і магістра астраноміі.

Дэвід Шульц з'яўляецца трохразовым удзельнікам праграмы Фулбрайт. Ён шмат выкладаў у Еўропе і Азіі, а таксама атрымаў нацыянальную прэмію Леслі А. Уіцінгтана за выдатныя дасягненні ў выкладанні грамадскіх навук.

Дэвід Шульц з'яўляецца аўтарам больш за 35 кніг і больш за 200 артыкулаў па розных аспектах амерыканскай палітыкі, выбарчага права і сродкаў масавай інфармацыі. Ён рэгулярна дае інтэрв'ю і выступае ў якасці эксперта ў мясцовых, нацыянальных і міжнародных СМІ, у тым ліку "Нью-Ёрк Таймс", "Уол Стрыт Джорнал", "Вашынгтон Пост", "Эконаміст" і "Нацыянальнае грамадскае радыё".

Яго апошнімі кнігамі з'яўляюцца "Энцыклапедыя грошай у амерыканскай палітыцы" (2018 год) і "Вагальныя штаты" (2018 год).

Да пачатку выкладчыцкай дзейнасці прафесар Шульц займаў пасаду дырэктара дэпартамента па пытаннях гарадскога планавання, выканання кодэксаў і занавання, а таксама працаваў спецыялістам па жыллёвым і эканамічнам планаванні ў агенцтве, якое займаецца пытаньнямі дзейнасьці мясцовай супольнасці.

Сустрэча адбудзецца па-англійску з перакладам на рускую мову

Партнёры прэс-клуба