Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
02.04.2019 - 19:30
Да:
02.04.2019 - 21:00
Мова падзеi:
беларуская
Для каго:
Для ўсіх
Чаму мы адсюль яшчэ не з’ехалі? Як зрабіць краіну крыху лепшай? Хто ва ўсім вінаваты?
Цэнтр новых ідэй і Прэс-клуб Беларусь запрашаюць на адкрыты запіс “Ідэйнага падкаста” — штотыднёвай гутаркі пра Беларусь здаровага чалавека. Вядучыя падкасту — Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў і Іван Шыла — будуць спрачацца пра жыццё ў Беларусі.
Звычайна падкаст робіцца ў спакойнай абстаноўцы, з гарбатай і на кухні. Але ў аўторак мы зробім эксперымент і запішам выпуск на пляцоўцы Прэс-клубу перад жывой аўдыторыяй.
У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне і паспрачацца з вядучымі. Пасля запісу будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы.
Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя.