Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Стажыроўкі ў замежных медыя: як гэта было

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
09.12.2016 - 12:00
Мова падзеi: 
беларуская
руская
Крыніца падзеі: 
Прэс-клуб

Сёлета Прэс-клуб арганізаваў цэлую серыю стажыровак у замежных выданнях для прадстаўнікоў беларускіх медыя. Журналісты і рэдактары наведалі "Медузу", "Дождж", "Газету Выборчу" і партал BIQData, а таксама цэлы шэраг іншых выданняў. Многія з удзельнікаў ужо напісалі свае матэрыялы (іх можна прачытаць пад тэгам "стажыроўка" на нашым сайце), дзе дзеляцца атрыманым досведам з усёй медыясупольнасцю. Таксама ўдзельнікі стажыровак зрабілі прэзентацыі ў сваёй рэдакцыі для сваіх калег.

Паколькі фармат стажыроўкі выклікае нязменную цікавасць ў прадстаўнікоў беларускіх медыя, Прэс-клуб будзе намагацца працягнуць яго і ў наступным годзе. 9 снежня а 12-й гадзіне мы збіраем рэдактараў і журналістаў на працоўную сустрэчу, каб абмеркаваць арганізацыйны бок стажыровак, а таксама іх рэальны эфект для канкрэтнай рэдакцыі. 

Падчас сустрэчы абмяркуем наступныя пытанні: 

1. Ці ўдалося выканаць пастаўленыя задачы, атрымаць патрэбныя веды і навыкі пачас стажыроўкі? Што перашкодзіла гэтаму? Што можна было б змяніць, калі б стажыроўка планавалася цяпер: якія б задачы ставіліся і якое  СМІ выбіралася б?

2. Якія веды і навыкі, атрыманыя падчас стажыровак, рэальна былі (ці будуць у бліжэйшым часе) уведзеныя ў працу сваёй рэдакцыі?

3. Што варта было б змяніць падчас арганізацыі стажыровак з боку Прэс-клуба?

Сустрэча праходзіць у закрытым фармаце, але, калі вы хацелі б трапіць на яе, зарэгіструйцеся, калі ласка, а мы разгледзім вашую заяўку. 

Партнёры прэс-клуба