Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Спадчына Станіслава Шушкевіча. Сустрэча Экспертна-аналітычнага клуба

Дата падзеі: 
12.05.2022 - 17:00
Мова падзеi: 
беларуская
руская
Для каго: 
для адабраных раней удзельнікаў

12 мая, 17:00 па Мінску / 16:00 СЕТ, анлайн і афлайн.

Для доступу патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя, дэталі ніжэй.

Штотыднёвы аналітычны маніторынг Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам, сайтам экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение» і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) запрашаюць вас на дыскусію Экспертна-аналітычнага клуба.

3 мая 2022 года пайшоў з жыцця Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, ганаровы старшыня партыі «Грамада». У снежні 1991 года ён як прадстаўнік рэспублікі падпісаў Белавежскія пагадненні, якія зафіксавалі канец СССР. Дзякуючы рашэнням Шушкевіча Беларусь у 1992—1996 гадах стала бяз'ядзернай дзяржавай.

Разам з запрошанымі спікерамі абмяркуем палітычную і інтэлектуальную спадчыну Станіслава Шушкевіча:

  • Што стала галоўнымі дасягненнямі Шушкевіча, а чаго ў яго не атрымалася?
  • Як можна ацэньваць яго ролю ў палітыцы Беларусі, зыходзячы з гістарычнай перспектывы?
  • Якія высновы кожны з нас можа зрабіць на прыкладзе Станіслава Шушкевіча?

 

У сустрэчы возьмуць удзел: 

  • Анатоль Лябедзька – дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га і 13-га склікання, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе;
  • Юры Дракахруст – палітычны аглядальнік «Радыё Свабода»;
  • Віталь Цыганкоў – палітычны аглядальнік «Радыё Свабода», вядучы праграмы «Размова» («Белсат»).

 

Мадэратары: Вадзім Мажэйка («Наше мнение» / BISS) і Антон Рулёў (Прэс-клуб).

Працоўныя мовы дыскусіі: беларуская, руская.

Арганізатары плануюць весці відэазапіс дыскусіі. Chatham House Rule прымяняецца па папярэднім апавяшчэнні, такія фрагменты выступаў будуць выдаленыя з відэазапісу.

Як далучыцца да дыскусіі?

У гэты раз мы прапануем вам змешаны фармат – анлайн у Zoom і афлайн (месца спаткання – Mediaport, Варшава)

Калі ласка, зарэгіструйцеся

Абавязкова раскажыце пра сваю матывацыю, калі вы раней не былі ўдзельнікам экспертна-аналітычных клубаў. Звярніце ўвагу, што далучыцца да сустрэчы ў працэсе не атрымаецца.

У дзень дыскусіі вам на пошту прыйдзе ліст са спасылкай па якой вы зможаце далучыцца да відэаканферэнцыі Zoom, а таксама падрабязнасці як далучыцца да нас у афлайне.

Партнёры прэс-клуба