Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Школа аналітычнай журналістыкі (дэдлайн 27 траўня)

Дзе: 
Минск, Веры Хоружей 3-601
Дата падзеі: 
01.06.2016 (Цэлы дзень)
Да: 
31.03.2017 (Цэлы дзень)
Мова падзеi: 
белорусский
русский
Дэдлайн падзеі: 
27.05.2016

 

 

Журалісцкая майстэрня Прэс-клуб абвяшчае набор у Школу аналітычнай журналістыкі

Школа аналітычнай журналістыкі гэта:

  • Фармаванне неабходных навыкаў і ўменняў стварэння аналітычных матэрыялаў
  • Рэгулярныя навучальныя сесіі, індывідуальныя кансультацыі і працы ў цікавай камандзе пад кіраўніцтвам вопытных ментараў, беларускіх і замежных экспертаў
  •  Азнаямляльныя паездкі ў Грузію, Украіну, Польшчу, Літву, Эстонію і шэраг іншых краінаў ЕС для вывучэння досведу трансфармацыі гэтых краінаў і падрыхтоўкі матэрыялаў на тэму трансфармацыі для беларускіх медыя (для лепшых студэнтаў!)
  •  Удзел у шэрагу сумежных праектаў Прэс-клуба і партнёраў

 

Тэрмін навучання: чэрвень 2016 – сакавік 2017.

Фармат - вочныя заняткі раз на месяц, анлайн праца з ментарами, навучальныя падарожжы, напісанне артыкулаў, удзел у партнёрскіх мерапрыемствах.

Першыя сесіі школы адбудуцца ў Мінску 10 чэрвеня і 6 ліпеня.
 

Дэдлайн падачы заявак – 27 траўня 2016 г. Вынікі – 30 траўня.

 

Хто можа прыняць удзел:

Штатныя або пазаштатныя супрацоўнікі беларускіх смі, 
студэнты, якія маюць вопыт супрацоўніцтва са смі

 

Каб падаць заяўку на ўдзел у школе, трэба:

  • Запоўніць форму па спасылцы
  • Даць спасылки на 2-3 напісаныя вамі аналітычныя матэрыялы
  • Мець пісьмовую або вусную рэкамендацыю рэдактара выдання, з якім вы супрацоўнічаеце і якое будзе гатовае апублікаваць падрыхтаваныя вамі матэрыялы (далейшая публікацыя матэрыялаў – абавязковая ўмова, таму ўдзел у школе варта ўзгадніць з рэдактарам вашага выдання). 

 

 

Партнёры прэс-клуба