Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Секулярызм, эмансіпацыя і геапалітыка. Прэзентацыя даследавання BISS па каштоўнасных трансфармацыях

Дзе: 
анлайн
Дата падзеі: 
23.12.2021 - 11:00
Мова падзеi: 
беларуская

23 снежня, 11.00, (Minsk Time, GMT+3)

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) правёў маштабнае даследаванне, якое дазваляе даведацца пра каштоўнасныя трэнды ў беларускім грамадстве на працягу 30 гадоў. 

Даследаванне базуецца на выніках апытанняў Сусветнага агляду каштоўнасцяў (WVS) па Беларусі за 1990 – 2020 гады, а дадзеныя апошняй хвалі апытанняў па Беларусі (2018 год) прааналізаваны з разбіўкай на 10 дэмаграфічных груп. У даследаванні выкарыстана канцэпцыя human empowerment нямецкага палітолага, дырэктара WVS Крыстыяна Вельцэля, і праведзена параўнанне па многіх параметрах з трыма геакультурнымі абшарамі: заходнім, еўразійскім і цэнтральнаўсходнееўрапейскім.

Са сціслым пераказам і асноўнымі тэзісамі можна азнаёміцца на сайце BISS

У прэзентацыі возьмуць удзел:

  • Пётр Рудкоўскі – акадэмічны дырэктар BISS, каардынатар даследавання;

  • Таццяна Урублеўская-Токер – кандыдат філасофскіх навук;

  • Віталь Цыганкоў – палітычны аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы «Размова» на Белсаце.

 

Дыскутанты:

  • Сяргей Нікалюк – сацыёлаг;

  • Юрый Дракахруст – палітычны аглядальнік Радыё Свабода.

 

Мадэратары:

  • Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS);

  • Антон Рулёў – Belarus in Focus.

 

Мовы дыскусіі – беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).

Паглядзець відэа прэзентацыі:

 

Партнёры прэс-клуба