Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
28.10.2019 - 13:00
Да:
28.10.2019 - 15:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Для каго:
Для ўсіх
Журналісты і ўсе зацікаўленыя запрашаюцца на брыфінг, прысвечаны 29 кастрычніка, Дню Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Удзел у брыфінгу "Растраляная Беларусь" прымуць:
- Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук, даследчык сталінскіх рэпрэсій;
- Зьміцер Дрозд, гісторык-архівіст;
- Ігар Станкевіч, краязнаўца;
- Алесь Чахольскі, дырэктар ГА "Хрысціянская злучнасць Курапаты";
- Вацлаў Арэшка, культуролаг;
- Уладзімір Раманоўскі, кіраўнік беларускай філіі "Мемарыяла";
- Зінаіда Тарасевіч, прэзідэнт ГА "Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій";
- Аляксей Марачкін, беларускі мастак, адзін з арганізатараў і першы кіраўнік творчай суполкі «Пагоня»,
- Ганна Шапуцька, абаронца мемарыяла Курапаты, каардынатар грамадскай ініцыятывы "За ўратаванне мемарыяла Курапаты".
Будуць асвечаны пытанні:
- аб арганізацыі пошуку месцаў пахаванняў і ўстанаўленні імёнаў загінулых ахвяраў;
- аб допуску даследчыкаў да дакументаў архіваў КДБ і МУС;
- аб падрыхтоўцы зборніка дакументаў і матэрыялаў па савецкім рэпрэсіям у Беларусі;
- аб аднаўленні публікацый ў СМІ спісаў ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1950 гг.;
- праблемы, пытанні, выклікі і перашкоды ў справе ўшанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій;
- пра мерапрыемствы па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінскага дзяржтэрору, што будуць адбывацца ў Беларусі 29 кастрычніка і 3 лістапада 2019 года.
Уваход вольны, просім рэгістравацца. Цісніце чырвоную кнопку.