Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
19.02.2018 - 11:00
Да:
19.02.2018 - 12:30
Мова падзеi:
беларуская
Крыніца падзеі:
Інфармацыя ад арганізатараў
Для каго:
для журналістаў
Прэс-канферэнцыя арганізатараў грамадскай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання адбудзецца 19 лютага ў 11-00 у Прэс-клубе.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі: ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" - Алег Гулак, ад Праваабарончага цэнтра "Вясна" - Уладзімір Лабковіч.
Падрабязна тут. Па дадатковую інфармацыю звяртацца па адрасе: elections2018@spring96.org
Дадаткова: "Праваабаронцы за свабодныя выбары" - сумесная кампанія ПЦ "Вясна" і БХК, мэтай якой з'яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і вынікаў маніторынгу.