Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Прапанова альтэрнатыўнага закона аб мірных сходах. Круглы стол

Дзе: 
Минск, Веры Хоружей 3-601
Дата падзеі: 
19.04.2017 - 12:00
Да: 
19.04.2017 - 15:00
Мова падзеi: 
руская
беларуская
Крыніца падзеі: 
Інфармацыя ад арганізатараў
Для каго: 
Для ўсіх

19.04.2017 а 12.00 у памяшканьні Прэс-клуба адбудзецца круглы стол з мэтай экспертнага абмеркаваньня прапановаў па зменах у заканадаўства Рэспублікі Беларусь па тэме мірных сходаў (па сутнасці - прапанова альтэрнатыўнага Закона аб мірных сходах).

Заклікаем далучыцца да працы круглага стала і ўнесці Вашыя прапановы па тэксце Закону аб мірных сходах. Калі ласка, дасылайце свае прапановы што да зместу новага закона на гэты адрас, каб мы маглі ўнесці іх у тэкст і даслаць надалей удзельнікам дыскусіі па стварэнні новай версіі Закону.

Мадэратар круглага стала - Юрый Чавусаў.

Міжнародныя эксперты: Кацяжына Шымак (Польшча),  Уладзімір Яворскі (Беларусь-Украіна), Сяргей Астаф (Малдова) і Міхась Камянёў (Украіна).

Беларускія эксперты: Зьміцер Чарных (БХК), Вольга Смалянка (Lawtrend).

Таксама ў мерапрыемстве возьмуць удзел сябры ПЦ Вясна Зьміцер Салаўёў, Сяргей Гоўша, Віктар Сазонаў

Партнёры прэс-клуба