Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль

Аляксей Кароль Новы час
1 студзеня, чацвер
Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль

У суботу, 12 верасня 2015 года, пайшоў з жыцця Аляксей Кароль — гісторык, палітолаг, галоўны рэдактар газеты “Новы Час”, адзін з заснавальнікаў «Прэс-клуба Беларусь». Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі. Нядаўна ён адзначыў 70-гадовы юбілей.

Аксана Колб, намесніца галоўнага рэдактара «Новага часу», запрашае ўсіх, хто хацеў бы падзяліцца ўспамінамі пра Аляксея Караля, дасылаць тэксты для чарговага нумару «Новага часу»:

— Ніколі не думала што прыйдзецца гэта напісаць… Адышоў у лепшы свет адзін з лепшый людзей, якога мне давялося сустрэць у жыцці… Не стала Аляксея Караля. Мы вырашылі прысвяціць чарговым нумар «Новага часу» нашаму Каралю. Апублікуем яго артыкулы розных часоў. А таксама словы тых, каму ёсць што пра яго сказаць. Таму запрашаю усіх, каму ёсць што сказаць і хочацца гэта сказаць, дасылайце свае словы на адрас: novychas@gmail.com

На сайце газеты «Новы час» паведамляецца, што прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Менску. Дата і месца мемарыяльнай службы будзе паведамлена пазней.

У чэрвені гэтага года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.

Анёлы не паміраюць, яны заўсёды з намі — успаміны Ігара Мельнікава пра Аляксея Караля.

Дачка Аляксея Караля Ірына Віданава: «Тата адышоў лёгка, у сьне»

Бывай, наш Кароль! Ты застанешся ў сваіх справах і нашых сэрцах — развітальныя словы Аксаны Колб.

Прэс-клуб Беларусь выказвае спачуванні родным, сябрам і калегам Аляксея Караля і шчыра смуткуе разам з імі.

Падзяліцца:

13 верасня 2015 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПайшоў з жыцця Аляксей Кароль

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя другой часткі даследавання Цэнтра новых ідэй

Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання Цэнтра новых ідэй.

Афлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць