Міжнародны журналісцкі конкурс Belarus in Focus 2015 распачынае прыём артыкулаў!

Belarus in Focus международная журналистика
1 студзеня, чацвер
Міжнародны журналісцкі конкурс Belarus in Focus 2015 распачынае прыём артыкулаў!

Украінскі крызіс, прэзідэнцкія выбары, а таксама прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святляне Алексіевіч сталі галоўнымі нагодамі для замежных СМІ звярнуць увагу на Беларусь.

Вы цікавіцеся Беларуссю і пішаце артыкулы пра гэтую краіну для міжнароднай аўдыторыі? Тады конкурс Belarus in Focus 2015 для вас. Ужо ў пяты раз аўтарытэтнае журы ацэньвае артыкулы ўдзельнікаў конкурса з усяго свету. Артыкулы могуць датычыць палітыкі, эканомікі, міжнародных і грамадскіх сувязяў, культуры і ўсяго іншага, што звязана з Беларуссю.

Для ўдзелу ў конкурсе зайдзіце на сайт competition2015.belarusinfocus.info , запоўніце кароткую анкету і пакіньце тэксты вашых артыкулаў. На конкурс прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1 снежня па 31 студзеня 2015 г. Заяўкі можна падаваць да 19 студзеня 2016 г. Падрабязней правілы конкурса апісаныя тут.

Сябры журы «Belarus in Focus 2015»:

Майкл Андэрсан (Данія), журналіст, медыя-эксперт, кіраўнік My Media

Джудыт Соал (Вялікабрытанія), кіраўнік The New East Network of the Guardian

Міхал Патоцкі (Польшча), публіцыст, намеснік рэдактара польскага штотыднёвіка Dziennik Gazeta Prawna

Элі Хаўорт (Вялікабрытанія), цэнтр медыянавучання BBC

Міхась Янчук (Беларусь), Беларуская асацыяцыя журналістаў, тэлеканал «Белсат». 

Асноўная мова конкурса – англійская. Але сябры журы могуць прачытаць вашыя артыкулы таксама на нямецкай, іспанскай, французскай, дацкай, шведскай, навержскай, польскай, балгарскай, украінскай, рускай мовах і рэкамендаваць іх да перакладу.

Узнагароды:

У намінацыі «дасведчаны журналіст» (звыш 3-х год досведу) – 3 прэміі па 500 еўра

У намінацыі «журналіст-пачатковец» (да 3-х год досведу) – 3 прэміі па 300 еўра.

І спецыяльная ўзнагарода ад New East Network газеты the Guardian – стажыроўка ў The Guardian.

Усе пераможцы конкурса будуць запрошаныя ў красавіку на двухдзённы майстар-клас з удзелам сяброў журы конкурса, міжнародных экспертаў і журналістаў.

Чакаем вашых заявак на сайце competition2015.belarusinfocus.info

Арганізатар конкурса: Belarus in Focus Information Office

Падзяліцца:

22 кастрычніка 2015 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiМіжнародны журналісцкі конкурс Belarus in Focus 2015 распачынае прыём артыкулаў!

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя другой часткі даследавання Цэнтра новых ідэй

Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання Цэнтра новых ідэй.

Афлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць