Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
05.09.2018 - 12:00
Да:
05.09.2018 - 13:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi:
беларуская
руская
Для каго:
Для ўсіх
Мастацкая суполка “Пагоня” Cаюзу мастакоў Беларусі і грамадзянская ініцыятыва “Эксперты ў абарону Курапатаў” заклікаюць да адкрытага абмеркавання вынікаў конкурсу праектаў па мемарыялізацыі Курапатаў.
Афіцыйны конкурс быў абвешчаны ў сакавіку 2017. Улетку 2018 стала вядома, што журы (на чале з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаілам Баразной) вызначыла тры лепшыя варыянты. У абмеркаванні планаў па працы з культурай памяці беларуская грамадскасць удзелу не брала, конкурс празрыстым не стаў. Невядомымі застаюцца прынцыпы адбору і нават шорт-ліст лепшых праектаў.
Падчас дыскусіі будзем абмяркоўваць:
- сітуацыю з афіцыйным конкурсам;
- як ушаноўваюць месцы памяці ахвяраў камунізму ў іншых краінах;
- мемарыялізацыю Курапатаў: 1989-2018;
- ахову Курапатаў і іншых месцаў памяці ахвяраў рэпрэсій ў Беларусі.
Рэгістрацыя абавязковая.