Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Беларусы з замежнымі дыпломамі не патрэбныя? Прэзентацыя даследвання

Дата падзеі: 
05.03.2019 - 12:00
Да: 
05.03.2019 - 14:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi: 
руская
беларуская

Усё большая частка беларускай моладзі імкнецца атрымаць адукацыю за мяжой, але, вярнуўшыся на радзіму з замежнымі дыпломамі, не могуць знайсці працу. Чаму моладзь не імкнецца атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі ды ўсё часцей з'язджае з гэтымі мэтамі за мяжу? З чым такія выпускнікі вяртаюцца дадому? Як вырашаюць гэтую праблему ў іншых краінах, і ці праблема гэта ўвогуле?

На прэс-канферэнцыі даследчыкі з агенцтва "Тваё заўтра" прадставяць вынікі сваёй работы і распавядуць пра:

  • сістэму вышэйшай адукацыі ў Беларусі;
  • беларускія перспектывы для студэнтаў, якія атрымалі адукацыю за мяжой;
  • кітайскі досвед накіравання таленавітых маладых грамадзян на вучобу за мяжой;
  • адукацыю за мяжой як чыннік сацыяльнай мадэрнізацыі Беларусі;
  • перспектывы працаўладкавання ў Беларусі выпускнікоў замежных універсітэтаў;
  • праблему стварэння адмысловай дзяржаўнай праграмы па стымуляванні вяртання ў Беларусь выпускнікоў замежных універсітэтаў.

Прэзентуе даследванне яго аўтар, эксперт агенцтва "Тваё заўтра" Анатоль Лысюк.

Партнёры прэс-клуба