Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Выстава «Фокус на спецпраекты»

Спецпраект – ён як дзіця для любой рэдакцыі. Ад задумы да першага выхаду ў свет. 

Якія шэдэўры стваралі беларускія медыя у 2018 годзе? Чым нас здзіўлялі і прыцягвалі нашу ўвагу?

Выстава – гэта наш спосаб сказаць калегам дзякуй. Зрабіць так, каб як мага больш людзей даведалася пра лепшыя прыклады працы беларускіх медыя і каб матэрыялы, якія ўразілі краіну, прагучалі яшчэ раз.

Для вас мы падрыхтавалі 3D-тур па выставе. Пераходзьце ад кропкі да кропкі, клікайце на экспанаты – чытайце, праглядайце, слухайце, гуляйце.

Аўтар 3D-тура – Станіслаў Багдзевіч.

Тэхналагічны партнёр выставы – кампанія HUAWEI.

Партнёры прэс-клуба