Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Выстава «Фокус на будучыню»

Адкрыццё выставы адбылося 4 сакавіка 2020 года ў Прэс-клубе. Мы ўзгадалі адметныя журналіскія працы 2019 года, адзначылі цікавыя практыкі, інструменты і інфанагоды. 

Гэтым разам мы вырашылі зафіксаваць тэму пошука будучыні ў медыя.

Як медыя бачаць будучыню? Як яны расправядаюць пра людзей, якія ўжо сёння будуюць Беларусь будучыні? Што варта ўзяць з сабой у заўтрашні дзень, а што трэба пакінуць у мінулым? 

Для вас мы падрыхтавалі візуалізацыю выставы. Пераходзьце ад кропкі да кропкі, клікайце на экспанаты – чытайце, праглядайце, слухайце, гуляйце.

*Аўтар 3D-тура – Станіслаў Багдзевіч.

Выстава – гэта наш спосаб сказаць калегам дзякуй. Зрабіць так, каб як мага больш людзей даведалася пра лепшыя прыклады працы беларускіх медыя і каб адметныя матэрыялы прагучалі яшчэ раз.

Партнёры прэс-клуба