Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

З Новым годам!

Шаноўныя калегі, аднадумцы, сябры!

Адыходзіць у архіў яшчэ адзін год, насычаны выклікамі, падзеямі, дыскусіямі. Цягам 2017-га наша каманда рабіла ўсё магчымае, каб дапоўніць медыя-асяроддзе інфармацыйнымі нагодамі і пунктамі гледжання, пазнаёміць калег з найлепшымі сусветнымі медыя-практыкамі ды насыціць грамадскую дыскусію розных актараў даверам. Усё гэта было б рабіць нашмат складаней без вашага ўдзелу, падтрымкі, зваротнай сувязі. Дзякуй, што былі з намі!

Прэс-клуб шчыра вітае вас з надыходзячым 2018-м годам. Ужо з 3-га студзеня можна будзе завітаць да нас на кубачак выкшталцонай кавы.

Нагадаем, што вы заўсёды можаце падтрымаць рэгулярныя і новыя падзеі ў Прэс-клубе, зрабіўшы ахвяраванне ў donation box, размешчаны на стойцы адміністратара. Можна замовіць публічнае альбо прыватнае мерапрыемства на нашай пляцоўцы: ўсе заробленыя такім чынам грошы ідуць на ўтрыманне Прэс-клуба; для НКА і прыватных ініцыятываў дзейнічаюць істотныя зніжкі. І, вядома: наш інстытут сяброўства дапамагае падтрымліваць больш шчыльныя сувязі з Прэс-клубам, дапамагаючы нацыянальнай медыя-супольнасці. Заўжды вітаем новых сябраў!

Шаноўны дружа, паважаныя калегі з арганізацый-партнёраў! Няхай у наступным годзе нам разам пашчасціць зрабіць медыя-супольнасць яшчэ больш утульнай, дасведчанай і салідарнай.

З Новым годам!

З павагай,
Каманда Прэс-клуба

Партнёры прэс-клуба