Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Дык што варта ведаць пра сацсеткі?

У якасці апошняя відэакейса прыводзім асноўныя думкі і парады ад спадара Францішка Вячоркі. Вось такі канспект атрымаўся па выніках сустрэчы Франака з беларускімі журналістамі ў Прэс-клубе:

1. Мяняйцеся. Чым хутчэй  — тым лепш
2. Не настальгуйце. Асвойвайце новыя тэхналёгіі і формы, адмаўляйцеся ад старых.
3. Ідзіце туды дзе чытач. Не спадзявайцеся, што ён прыйдзе да вас.
4. Стварайце відэа, экспэрымэнтуйце з формамі
5. Сайты ў тым выглядзе, якім мы іх ведаем цяпер, будуць паміраць
6. Менш тэксту. Прынцып "Ты мне не расказвай - а пакажы"
7. Ваш капітал  — вашыя падпісанты. Любіце іх
8. Мэта заангажаваць, а не занудзіць. Больш інтэрактыву.
9. Форма не падмяняе зьмест. Шукайце эксклюзіў.
10. Новая журналістыка здольная зьмяняць сьвет да лепшага.

 

Партнёры прэс-клуба