Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Пра нас

І нарэшце нам варта было б прадставіцца. Хто мы?

Юлія Слуцкая, заснавальнік і Старшыня Прэс-клуба. У журналістыцы з 1994 года, скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. З 1995 па 2006 г - галоўны рэдактар “Комсомольской правды в Беларуси”. У 2007-2010 гг галоўны рэдактар “Еўрапейскага радыё для Беларусі”, з 2011 г  - заснавальнік і дырэктар інфармацыйнага офіса “Беларусь у фокусе”. 

Мікалай Анішчанка - дырэктар Прэс-клуба, кіраўнік экспертна-аналітычнага клуба. Пішыце: mikalai@press-club.by 

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 2007 годзе па спецыяльнасці “журналіст-міжнароднік”. Школу прафесійнага майстэрства прайшоў падчас студэнцтва, калі супрацоўнічаў з вядучымі беларускімі СМІ ды адпрацаваў 4,5 гады ў штаце штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. З 2012 года ў асноўным працуе фрылансерам. У якасці штатнага журналіста, аўтара альбо дарадцы працаваў з онлайн-медыя Lenta.ru, Polit.ru, Fairplanet.org, Roads and Kingdoms, часопісамі “Огонёк”, “Русский репортер”, газетамі The Guardian, Neue Zurcher Zeitung, тэлеканаламі ARTE, Anadolu ў Беларусі, Canal+, новымі медыя VICE News, International Business Times.

Алла Шарко - намеснiца дырэктара Прэс-клуба. Займаецца мерапрыемствамі для журналістаў, мадэруе медыятокі i iншыя iвэнты. Кiруе напрамкам медыяманiторынгу праекта Media IQ. Кантакт: alla.sharko@press-club.by 

Працавала ў самых розных медыях: тэлебачанне, радыё, анлайны. Скончыла МДЛУ, але сышла ў журналiстыку, праз 10 год атрымала дыплом магiстра-фiлолага ў БДУ.

Аляксей Шунтаў - каардынатар праектаў Прэс-клуба. Арганiзуе i праводзiць Адкрытыя лекцыi, займаецца каардынацыяй навучальных мерапрыемстваў. 

 

Антон Рулёў - каардынатар міжнародных праектаў.

Алёна Талалаева - каардынатар спецпраектаў Прэс-клуба. Мэнэджэр праекта Media IQ.

Юлія Алёхна - маркетолаг Прэс-клуба і кіраўнік суполкі "Сяброўства". Калі жадаеце стаць сябрам Прэс-клуба ці партнёрам суполкі, звяртайцеся: yuliya.al@press-club.by

Пётр Слуцкі - вiдэа- i гукарэжысёр, аператар Прэс-клуба.

 

Юлія Занямонская - памочнiца дырэктара Прэс-клуба. Займаецца арганiзацыяй мерапрыемстваў, а таксама ладзiць Адкрытыя лятучкi. Кантакт: office@press-club.by

 

Фота @Александр Конотоп 

Партнёры прэс-клуба