Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Навошта вам персанальны брэнд? Press Future з Франакам Вячоркам

Франак Вячорка, беларускі журналіст, кансультант Агенцтва ЗША па глабальных медыях і грамадскі дзеяч, тлумачыць, чаму асабісты брэнд – гэта больш чым неабходнасць.

Госць шмат год адказваў за новыя медыя і інавацыі на «Радыё Свабода», вучыўся і будаваў кар’еру ў Беларусі і за мяжой. Ён распавядае, чаму кампаніі бяруць на працу па колькасці падпішчыкаў у сацсетках, як працаваць з хейтэрамі, чым вашыя слабасці могуць вам дапамагчы, а таксама што зрабіць ужо сёння, каб пасля пандэміі трапіць у лепшыя ўніверсітэты свету.

Падрабязней:

1:37 Каб выіграць стыпендыю на навучанне, трэба 10 разоў прайграць, або Чаму беларусы такія сціплыя

10:46 Як знайсці баланс: публічнае і прыватнае, праца і жыццё

15:11 Як пабудаваць персанальны брэнд

31:37 Тры якасці, якія варта беларусам пераняць ад амерыканцаў

36:45 Дзе і як лепш вучыцца і напрацоўваць карысныя сувязі

41:38 Пытанне да Сусвету: як зарабіць грошы?

 

Падкаст можна паслухаць на іншых платформах:

 

Press Future – гэта падкаст пра вашую персанальную будучыню ў медыяіндустрыі. Мы высвятляем, як планаваць сваё развіццё і будаваць кар’еру, як на гэта ўплываюць трэнды і людзі.

Аўтарка і вядучая: Алена Талалаева

Гукарэжысёр: Пятро Слуцкі

Падкасты Прэсс-клуба выходзяць кожны панядзелак. Падпісвайцесь, слухайце і райце сябрам. 


Возможности:

Бесплатный курс на русском от Thomson Foundation «Создание контента о COVID-19»

Продвижение в YouTube: лайфхаки и ошибки. Лекция Антона Воронюка (WebPromoExperts)

Как и зачем медиа идти в Youtube? Лекция Вячеслава Варфоломеева («Редакция»)

 

Партнёры прэс-клуба