СЯБРОЎСТВА Ў ПРЭС-КЛУБЕ
Падрабязнасцi - "Як стаць Сябрам?"
Пра суполку
"Сяброўства" - гэта клуб у Прэс-клубе, закрытая суполка аднадумцаў, якiя падтрымлiваюць нашыя каштоўнасцi i жадаюць уключыцца цi проста стаць блiжэй да нашай дзейнасцi.
Каардынатар "Сяброўства" - Алёна Талалаева.
Амбасадары суполкі "Сяброўства": Аліна Рудзіна і Вадзім Мажэйка.
Функцыі каманды:
- арганізацыя сустрэч суполкі;
- далучэнне партнёраў і стварэнне новых прывілеяў для сяброў;
- ажыццяўленне місіi суполкі.
e-maіl: friends@press-club.by
Прэс-клуб прымае ў суполку "Сяброўства" ўсiх удзельнiкаў iвэнтаў Прэс-клуба, якiя бяруць актыўны ўдзел у падзеях i падтрымлiваюць Прэс-клуб, у тым лiку i праз данэйшн.
Рада Прэс-клуба разглядае заяўкі кандыдатаў-журналiстаў і раiць iх для атрымання Мiжнароднай прэс-карткi.
Як стаць Сябрам?
Крок 1: Зарэгістравацца на сайце
Крок 2: Выбраць у кабінеце карыстальніка сайта опцыю "Я хачу стаць сябрам Прэс-клуба". Запоўніць анкету сябра і захаваць.
Крок 3: Атрымаць надрукаваную картку Сябра Прэс-клуба (звычайна друкуецца ад 2 дзён да некалькіх тыдняў у залежнасці ад колькасці пададзеных заявак на "Сяброўства").
Карта Сябра - гэта рэверанс ад Прэс-клуба ў бок лаяльных i актыўных удзельнiкаў нашых iмпрэзаў. Абавязковы крытэрый - дабрачынная падтрымка Прэс-клуба. У залежнасцi ад сумы ўнёску, срок дзейнасцi карты можа складаць 1 год (34 руб.), 2 гады (58 руб), 3 гады (82 руб). Можна зрабiць дабрачынны ўнёсак анлайн цi ў данэйшн-бокс Прэс-клуба.
З 1 сакавiка 2019 года мiнiмальны дабрачынны ўнёсак для Сябраў складае:
- 34 руб 00 кап на 1 год
- 58 руб 00 кап на 2 гады
- 82 руб 00 кап на 3 гады
Хто можа стаць сябрам Прэс-клуба?
- Журналісты,
- рэдактары,
- піяршчыкі,
- рэкламшчыкі,
- фотакарэспандэнты,
- іншыя.
А таксама камерцыйныя ці некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца журналісцкай дзейнасцю або спрыяюць развіццю журналістыкі, прызнаюць і падзяляюць місію і мэты Прэс-клуба, падтрымлiваюць яго дзейнасць.
Сяброўства ў Прэс-клубе з’яўляецца нефармальным.
Які від сяброўства выбраць?
Журналісцкае сяброўства – калі вы працуеце журналістам, вывучаеце журналістыку ці з'яўляецеся аматарам прафесіі;
Прафесійнае сяброўства – калі вы звязаныя са СМІ праз сваю прафесію, напрыклад, вы супрацоўнік аддзела інфармацыі, піяршчык або спецыяліст па рэкламе;
Карпаратыўнае сяброўства – калі вы бізнес і зацікаўленыя ў сферы медыя (рэклама, піяр, маркетынг і любая камунікацыйная дзейнасць), то скарыстацца спецыяльнымі цэнамі на медыйныя і арганізацыйныя паслугі Прэс-клуба, а таксама разлічваць на індывідуальны падыход да вашага запросу. Са свайго боку можаце прапанаваць апякунскую, фінансавую ці партнёрскую падтрымку Прэс-клуба.
Ганаровае сяброўства – калі вы эксперт у сваёй тэме або арганізацыя, якая можа прапанаваць адмысловыя паслугі для развіцця журналістыкі. Такім сяброўствам могуць скарыстацца амбасады, культурныя цэнтры, няўрадавыя арганізацыі, а таксама іншыя арганізацыі і інцыятывы – мы адкрытыя да супрацоўнiцтва.
Якім чынам вы можаце паўдзельнічаць у дзейнасці Прэс-клуба?
Зрабіць ахвяраванне
Данэйшн-бокс размяшчаецца каля стойкі адміністратара – там можаце пакінуць свой фінансавы каплімент Прэс-клубу на рэалізацыю статутнай дзейнасці.
Таксама вы можаце пакiнуць дабрачынны ўнёсак у любым памеры анлайн.
Валанцёрская дапамога
- Вы можаце сустрэць гасцей Прэс-клуба у аэрапорце.
- Правесці для іх экскурсію па горадзе ці прапанаваць выезд па-за межы Мінску.
- Здымаць ці напісаць артыкул пасля івэнта для сайта Прэс-клуба.
- Проста дапамагчы адміністратару непасрэдна перад і падчас сустрэчаў Прэс-клуба.
А якія яшчэ вашыя таленты ці ўменні могуць паспрыяць развіццю Прэс-клуба?
Якія прывілеі атрымліваюць Сябры Прэс-клуба?
International Association of Press Clubs – Міжнародная асацыяцыя прэс-клубаў
Атрыманне карты міжнароднага ўзору ад IAPC з'яўляецца фізічным пацвярджэннем таго, што асоба практыкуе медыйную дзейнасць і супрацоўнічае з сусветнай суполкай Прэс-клубаў. Такая карта
- палягчае прэс-доступ да пэўных установаў і падзеяў як у Беларусі, так і за мяжой,
- надае ўладальніку ўсе лакальныя журналісцкія прывілеі, прынятыя IAPC у свеце (падрабязней чытайце на сайце: http://pressclubs.org/).
Прэс-клуб Беларусь
Прэс-клуб Беларусі прапаноўвае ўладальнікам карт Сябра i прэс-карт IAPC свае асабістыя прывілеі:
- зніжкі 10-30% на платныя падзеі Прэс-клуба,
- прыярытэтны ўдзел у адукацыйных праграмах з амбежаваным колам удзельнікаў (пры іншых роўных умовах),
- магчымасць карыстацца інфраструктурай Прэс-клуба ў некамерцыйных мэтах – бясплатная кава і гарбата, вольны час у прасторы, вяртанне грошай за білет, калі вы прыехалі да нас з рэгіёна, і інш.
А таксама:
- знаёмствы і кантакты з іншымі журналістамі, медыя-экспертамі, PR-спецыялістамі, прафесіянальнымі рэкламістамі, дызайнерамі і ўсімі, хто мае дачыненне да свету СМІ, у тым ліку бізнесменамі і палітыкамі;
- інфармацыю з першых рук аб перадавым вопыце ў СМІ і абмеркаванне магчымаcцяў яго выкарыстання ў Беларусі ці ў іншым месцы;
- абмеркаванне прафесійных стандартаў з гуру міжнароднай журналістыкі;
- усталяванне новых прафесійных сувязяў у нефармальных абставiнах;
- удзел у спецыяльных мерапрыемствах, арганізаваных Прэс-клубам.
Кнігарня "Логвінаў"
Зніжка 10% на кнігi і часопісы пры прад'яўленні сяброўскай карткі ў фірмовай краме.
Кафэ "Нэта"
Пры прад'яўленні сяброўскай карткі ў кафэ можаце разлічваць на:
- зніжку 30% для святкавання народзінаў;
- зніжку 10% на асноўнае меню;
- вінныя дэгустацыйныя вечары.
European College of Liberal Arts in Belarus - Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі.
ECLAB прапаноўвае серыю аўтарскіх курсаў, мэтай якіх з'яўляецца адукацыя сучасным метадам аналізу і разумення палітычных, сацыяльных, культурных феноменаў і працэсаў.
Сябры Прэс-клуба атрымліваюць зніжку 30% на любую канцэнтрацыю ECLAB:
- «Массовая культура и медиа»,
- «Современное общество, этика и политика»,
- «Публичная история»,
- «Современное искусство и театр».
Спыненне Сяброўства
Сяброўства спыняецца аўтаматычна разам з тэрмiнам дзейнасцi Карты Сябра. Для таго, каб аднавiць удзел, трэба звярнуцца да каардынатара суполкi па мэйле friends@press-club.by.
Сяброўства ў Прэс-клубе можа быць прыпынена ў выпадку:
а) дзеянняў, неадпаведных мэтам і місіі Прэс-клуба,
б) неангажавання ў дзейнасць і развіццё Прэс-клуба,
в) па ўласным жаданні асобы або арганізацыі.
Прэс-клуб мае права адхіліць заяўку на "Сяброўства". Адмова не падлягае аспрэчванню.