Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Адкрытая лятучка з "Жывой Бібліятэкай". Відэа

У апошні зімовы панядзелак на адкрытую лятучку завітала каманда "Жывой Бібліятэкі". Пагаварылі пра фарматы івэнтаў, даследаванне даступнасці мінскіх публічных прастораў, супрацу з медыя, абмеркавалі, як працуе цалкам валанцёрская каманда. На пытанні адказвалі:

  • Марына Штрахава, заснавальніца, старшыня Праўлення;
  • Зміцер Радзіеўскі, сябра Праўлення, каардынатар працы з рэгіёнамі;
  • Ганна Марзан, сябра Праўлення, каардынатарка “Жывых Бібліятэкаў”;
  • Меліса Найт, каардынатарка працы з валанцёрамі;
  • Люба Ланіна і Ксюша Сырамалот, адказныя за сацыяльныя сеткі.

0:00:21 - знаёмства з камандай “Жывой Бібліятэкі”;

0:01:00 - як з’явілася “Жывая Бібліятэка” у Беларусі;

0:05:35 - рэгістрацыя ўстановы;

0:07:31 - камунікацыя з дацкімі заснавальнікамі міжнароднага фармату Human Library;

0:09:37 - "Жывая Бібліятэка" - цалкам валанцёрская каманда;

0:18:41 - інструменты для эфектыўнай каманднай працы;

0:29:38 - з якімі яшчэ фарматамі працуе "Жывая Бібліятэка";

0:37:37 - даследаванне даступнасці мінскіх прастораў ;

0:46:17 - супраца з медыя;

0:51:31 - сайт “Жывой Бібліятэкі;

01:00:05 - як каманда працуе з сацыяльнымі сеткамі;

01:03:57 - рэгіянальныя “Жывыя Бібліятэкі”;

01:10:17 - падрыхтоўка кніг;

01:14:36 - дасягненні: як іх вымяраць;

01:24:14 - як стаць валанцёрам “Жывой Бібліятэкі”;  

01:27:13 - патрабаванні да кніг;

01:31:04  - як самастойна арганізаваць “Жывую Бібліятэку”;

01:31:32 - планы на будучыню.

Фото: Петр Слуцкий

Каментарыі

Партнёры прэс-клуба