Сакавіцкая "адкрытая лятучка" у Прэс-клубе была прысвечана праекту «Про бизнес.».
Прызнаемся, Віталь Валянюк, стваральнік і кіраўнік інтэрнэт-часопіса «Про бизнес.», уразіў нас сваёй адкрытасцю і жаданнем дзяліцца вопытам. Падчас «адкрытай лятучкі» ён распавёў, як ствараўся праект і хто дапамог у ягоным развіцці, якая сістэма матывацыі працуе ў камандзе, а таксама чаму беларускаму бізнэсу і журналістам неабходна пільна вывучаць ангельскую мову. Таксама было шмат інфармацыі пра камерцыйныя падзеі і планы на будучыню.

Калі вы па нейкіх прычынах прапусцілі сустрэчу – глядзіце відэа ніжэй.
Нагадаем, што «адкрытыя лятучкі» – супольны афлайн-праект Прэс-клубу і інтэрнэт-часопіса 34mag.net. За анонсамі наступных сустрэч сачыце на нашым сайце.
Каментарыі