Напрыканцы студзеня 2017 г. у Прэс-клубе пры поўным аншлагу прайшла "адкрытая лятучка" з рэдакцыяй інтэрнэт-часопіса 34travel.me. Публікуем поўную відэаверсію сустрэчы.
Рэдактар часопіса Антон Кашлікаў, шэф-рэдактарка Анастасія Ероха і арт-дырэктарка Кася Сырамалот распавялі пра канцэпцыю выдання, пра тое, чаго каманда паспела дасягнуць за кароткі час і як плануе развіваць праект у будучыні. Таксама спікеры далі падрабязныя адказы на пытанні з залі, значная частка якіх тычылася манетызацыі часопіса.
"Адкрытыя лятучкі" - супольны афлайн-праект Прэс-клубу і інтэрнэт-часопіса 34mag.net. За анонсамі наступных сустрэч сачыце на нашым сайце.
Каментарыі