Удзел у Belarus Future Unconference-2019 у Мінску

Удзел у Belarus Future Unconference-2019 у Мінску

Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference-2019.

Калі: 25 мая, субота, 12:00 — 17:30

Дзе: Прастора EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а)

Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя. Колькасць месцаў абмежаваная.

Ад арганізатараў:

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з выпадковасцяў і “чорных лебедзяў”. Будучыня кшталтуецца канкрэтнымі рэчамі: станам эканомікі, дэмаграфічным развіццём, трэндамі ў навуцы і адукацыі, ды зменамі ў палітыцы. Гэтым тэмам і прысвечаная Belarus Future Unconference-2019.

Мэта антыканферэнцыі — сабраць адных з найлепшых беларускіх розумаў, каб абмеркаваць выклікі, перад якімі стаіць Беларусь, і прынамсі паспрабаваць знайсці шляхі, як зрабіць нашую будучыню лепшай.

Антыканферэнцыя збярэ найлепшыя беларускія розумы з абсалютна розных галінаў, а галоўным прамоўцам форуму будзе Павел Данэйка. Але мы чакаем вашага ўнёску ў дыялог, бо будучыня куды больш варыятыўная, чым панэльныя дыскусіі.

Таму палова форуму пройдзе ў фармаце World Cafe, дзе кожны ўдзельнік антыканферэнцыі скажа сваё слова. Па выніках дыскусій мы зробім мапу выклікаў для будучыні Беларусі. Традыцыйныя дыскусіі мы заменім размовамі ў фармаце Fishbowl: прыбярэм мадэратара, выступоўцы будуць сядзяць у цэнтры, а аўдыторыя будзе атачаць іх па колу.

Таксама на канферэнцыі будзе прэзентаваны Індэкс беларускай будучыні-2019. У гэтым годзе ў нашым экспертным апытанні адносна перспектываў Беларусі прыняло 58 экспертаў (леташнюю версію можна паглядзець вось тут).

Старонка канферэнцыі, дзе ўсё вельмі падрабязна: http://unconference2019.ideaby.org/

Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу, аналітычных цэнтраў, дзяржаўных органаў, медыяў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.

Група ў “Фэйсбуку” – https://www.facebook.com/events/2388644608035924

Група ва “УКантакце” – https://vk.com/event181955374

Падзяліцца:

19 мая 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўУдзел у Belarus Future Unconference-2019 у Мінску

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць