Дэдлайн – 1 мая.
Цэнтр новых ідэй прымае заяўкі на двухмесячную праграму Vitali Silitski Fellowship. У межах праграмы стыпендыят зрэалізуе ўласны аналітычны праект, пройдзе адукацыйны курс і наладзіць кантакты з беларускімі і замежнымі партнёрамі.
Крытэрыі адбору ўдзельнікаў/ўдзельніц:
- прадстаўнікі акадэмічнай сферы, арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, медыяў і дзяржаўных органаў, якія маюць выразныя дасягненні ў сваіх сферах;
- узрост да 35 гадоў;
- дагэтуль не ўваходзілі ў каманду Цэнтра новых ідэй.
Неабходныя дакументы для падачы на ўдзел:
- рэзюмэ (не болей за дзве старонкі);
- матывацыйны ліст з апісаннем уласнага аналітычнага праекта і звесткамі пра пытанні і метады даследавання (не болей за 1000 слоў);
- спіс найважнейшых публікацый.
Даведацца больш і даслаць заяўку.