Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Стажыроўка ў ЗША для журналістаў-пачаткоўцаў

Дзе: 
ЗША
Мова падзеi: 
ангельская
Дэдлайн падзеі: 
31.08.2017
Для каго: 
для журналістаў і блогераў

Alfred Friendly Press Partners запрашае журналістаў-пачаткоўцаў на стажыроўку ў ЗША.

Праграма пачынаецца з трохтыднёвага трэнінга і падрыхтоўчай праграмы ў школе журналістыкі Missouri School of Journalism in Columbia. Удзельнікаў і ўдзельніц будуць рыхтаваць на персанальным і прафесійным узроўнях да ўсіх цяжкасцей, звязаных з жыццём і працай у ЗША. З сярэдзіны праграмы ўдзельнікі і арганізатары разам наведаюць семінары, прысвечаныя пісьму, рэдагаванню, мультымедыйнай справаздачнасці і расследванням.

Мэты праграмы:

  • даць удзельнікам і ўдзельніцам досвед у напісанні справаздач, лістоў, у рэдагаванні, працы з рэдакцыйнай дакументацыяй;
  • пазнаёміць удзельнікаў і ўдзельніц з тэхналагічнымі зменамі ў сучаснай журналістыцы;
  • дапамагчы атрымаць практычнае разуменне функцый і значнасці свабоднай прэсы ў амерыканскім грамадстве;
  • перадаць атрыманыя веды калегам на радзіме ўдзельнікаў праграмы;
  • падтрымаць пастаянныя сувязі паміж установамі свабоднай прэсы і журналістамі ў ЗША і на радзіме ўдзельнікаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць журналістамі, якія працуюць у краінах, што развіваюцца;
  • знаходзіцца ў пачатку сваёй кар’еры, узрост 25-35 гадоў і не менш за тры гады досведу працы журналістам у друкаваных выданнях, анлайн, аўдыёвізуальных СМІ;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • кандыдаты, якія працуюць у навінавых перадачах, павінны распрацаваць план навучання, які будуць рэалізоўваць па вяртанні ў рэдакцыю.

 

Каб паўдзельнічаць у конкурсе на стажыроўку, неабходна даслаць:

  • CV;
  • 2 эсэ (памер 400 – 800 слоў). У першым неабходна апісаць досвед працы, мэты і планы на будучае, у другім – мэты, якіх вы хацелі б дасягнуць дзякуючы ўдзелу ў праграме;
  • 2 рэкамендацыйныя лісты;
  • дазвол працадаўцы на ўдзел у праграме і адпачынак тэрмінам на 6 месяцаў;
  • артыкулы (неабходныя спасылкі на 4 нарукаваныя матрыялы або відэасюжэты), працы павінны суправаджацца перакладам на ангельскую мову;
  • фота пашпартнага памеру;
  • ксеракопія або скан журналісцкага пасведчання;
  • ксеракопія пасведчання кіроўцы (калі ёсць);
  • у некаторых кандыдатаў арганізатары могуць папрасіць сертыфікат ведання ангельскай мовы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з праграмай, у тым ліку транспартныя (пералёт у ЗША і назад), медыцынскую страхоўку, штомесячнае выдаткі на пражыванне.

Дэдлайн – 31 жніўня 2017 года.

Больш інфармацыі тут

Матэрыял з сайта adukacyja.info

Партнёры прэс-клуба