Стажыроўка на Радыё Свабода ў Чэхіі

Стажыроўка на Радыё Свабода ў Чэхіі

Радыё Свабода запрашае на стажыроўку журналістаў і журналістак з Украіны, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Арменіі і Азербайджану з мэтай падтрымаць выбітных журналістаў з краінаў, дзе няма свабоды і незалежнасці СМІ.

Стажыроўка створана ў гонар былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у вялікую ролю журналістыкі ва ўмовах складанай тыраніі.

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы будуць працаваць у штаб-кватэры радыё Radio Free Europe / Radio Liberty у Празе, дзе ў кожнага ўдзельніка будзе працоўнае месца, і ён /яна зможа прайсці курс падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, працуючы разам з дасведчанымі прафесіяналамі радыё.

Стажыроўка складаецца з 5 асноўных элементаў:

  • прафесійнае развіццё пры падтрымцы супрацоўнікаў радыё Radio Free Europe / Radio Liberty;
  • практычныя трэнінгі, якія ўключаюць штодзённае планаванне і справаздачнасць;
  • развіццё новых навыкаў працы;
  • удзел у штодзённых рэдакцыйных дэбатах і дыскусіях;
  • праца з грамадскасцю.

Стажыроўка доўжыцца 8 месяцаў з 1 лістапада 2017 па 30 чэрвеня 2018 года.

Арганізатары стажыроўкі аплочваюць пражыванне, страхоўку, транспартныя выдаткі ў Прагу і назад, аказваюць штомесяцовую фінансавую дапамогу.

У праграме могуць браць удзел журналісты з Расіі, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджану, якія выдатна валодаюць ангельскай мовай.

Для ўдзелу ў стажыроўцы кандыдатам / кандыдаткам неабходна адправіць на е-адрас havelfellowship@rferl.org наступныя дакументы на ангельскай мове:

  • матывацыйны ліст (да 750 словаў), у якім варта апісаць досвед працы і пазначыць, чаму кандыдат хоча прыняць удзел у праграме;
  • 3 прыклады працаў;
  • 2 рэкамэндацыйныя лісты;
  • рэзюмэ, у якім варта пазначыць кантактную інфармацыю;
  • ліст прэзідэнту Вацлаву Гавэлу (не больш за 300 словаў).

Запоўніць заяву на стыпэндыю імя Вацлава Гаўла можна ТУТ

Дэдлайн – 31 траўня 2017 года.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас havelfellowship@rferl.org.

Падрабязную інфармацыю пра стажыроўку глядзіце па спасылцы.

Матэрыял з сайта  adukacyja.info

Падзяліцца:

18 мая 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўСтажыроўка на Радыё Свабода ў Чэхіі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць