Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Стажыроўка для журналістаў у ЗША (грант 70 000$)

Knight Science Program набірае кандыдатаў на праграму стажыроўкі (12 жніўня 2018 - 25 траўня 2019). Запрашаюць журналістаў з усяго свету. Удзельнікі атрымаюць стыпендыю ў за 70 000$ і дадатковыя прывілеі, напрыклад, поўная медыцынская страхоўка.
Тых, каго запросяць да ўдзелу, чакаюць:

  • семінары - праводзяцца вядомымі даследчыкамі і медыя прафесіяналамі;
  • экскурсіі ў розныя месцы, якія ўяўляюць цікавасць для навукі і пісьменнікаў;
  • тэхнічныя медыя-трэнінгі;
  • 1-2 сімпозіума на тэмы: навука, журналістыка, тэхналогіі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Журналісты, якія працуюць на поўную стаўку альбо ў арганізацыі, альбо самі на сябе. Журналісты ці пісьменнікі, якія працуюць не поўны працоўны дзень не могуць удзельнічаць у праграме.
  • Тыя, хто маюць 3-х гадовы досвед працы ў сферах: навука, тэхналогіі, медыцына, навакольнае асяроддзе.
  • Рэпарцёры, пісьменнікі, рэдактары, прадзюсары, ілюстратары, рэжысёры, фотажурналісты. Кандыдаты могуць працаваць у газетах, часопісах, на тэлебачанні, радыё.

Дэдлайн - 28 лютага. Заяўку можна падаць анлайн на сайце арганізатара.

Для падачы заяўкі неабходныя:

  • прафесійная аўтабіяграфія
  • рэзюмэ
  • прапанова аб праекце, які кандыдат хацеў бы ажыццявіць падчас стажыроўкі 
  • прыклады работ 
  • тры рэкамендацыйных лісты
  • вынікі тэсту на ўзровень валодання англійскай мовай

Крыніца: ksj.mit.edu

Партнёры прэс-клуба