Empower - праграма для жанчын дзеля атрымання вопыту і навыкаў у сферы камунікацый, у лічбавай журналістыцы, асабістага брэндынгу, маркетынгу і адвакатуры.
Мэта праграмы: пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын па ўсім свеце з дапамогай навучання.
Удзельніцы атрымаюць магчымасць працаваць пад кіраўніцтвам экспертаў/к. Стажоркам будзе прапанаваны выбар заняткаў: ад правядзення інтэрв'ю і да арганізацыі лічбавых кампаній.
Кандыдаткам трэба адправіць рэзюмэ і суправаджальны ліст на media@anankemag.com
Дэдлайн: 15 снежня 2018.
Патрабаванні да кандыдатак:
- прымаць удзел могуць жанчыны, якім цікава атрымаць веды ў сферы медыя і камунікацый;
- стажыроўка на выдаленай аснове, стажоркі будуць выконваць заданні дома, магчыма, будзе неабходна здзейсніць невялікую паездку;
- трэба мець кампутар і інтэрнэт.
Дазнацца больш можна тут: anankemag.com