Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Сігурд Орвіг едзе ў Мінск. Запрашаем на сустрэчу 15 лістапада!

Дзе: 
Минск
Дата падзеі: 
15.11.2016 - 18:00
Крыніца падзеі: 
https://baj.by

ГА “БАЖ” запрашае на сустрэчу з вядомым нарвежскім журналістам Сігурдам Орвігам.

Сігурд Орвіг нарадзіўся ў Осла ў 1949 годзе. Працаваў журналістам і рэдактарам. Мае больш чым 20-гадовы досвед працы пазаштатным журналістам. Доўгі час займаў рэдактара рэгіянальнай штодзённай газеты ў Транхейме, які з’яўляецца трэцім па велічыні ў Нарвегіі.

Дзякуючы свайму захапленню падарожжамі, Сігурд шмат дзе вандраваў і рыхтаваў рэпартажы з некалькіх краінаў Афрыкі і Азіі. Быў сябрам праўлення і да гэтага часу мае некаторыя абавязкі ў групе журналістаў-фрылансераў Нарвежскага саюза журналістаў.

Сігурд Орвіг, які больш за 20 год прапрацаваў у рэжыме фрылансу, распавядзе пра ўмовы працы для журналістаў у Нарвегіі. Будзе магчымасць абмеркаваць з госцем пошук тэмаў, што могуць зацікавіць рэдактараў, ды схемы пабудовы працоўнага часу для вольнага журналіста.

Калі: аўторак, 15 лістапада, 18:00

Дзе: офіс ГА "БАЖ", вул. Камсамольская 7, 3 паверх

Даведкі.: (+375 29) 126-70-98

Запрашаем на сустрэчу!

Партнёры прэс-клуба