Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Штогадовы конкурс ГА "БАЖ" на атрыманне дыплома «За адданасць прафесіі»

Дэдлайн падзеі: 
31.08.2017
Крыніца падзеі: 
https://baj.by
Для каго: 
прадстаўнікоў незалежных СМІ

На конкурс прымаюцца публікацыі, тэле- і радыёрэпартажы, якія былі надрукаваныя альбо выйшлі ў эфір з 1 верасня 2016 году па 31 жніўня 2017 года і мелі грамадcкі розгалас.

Намінанта на дыплом «За адданасць прафесіі» (журналіста, выдаўца ці распаўсюдніка СМІ) можа вылучыць любая суполка ГА «БАЖ» альбо прэтэндэнт вылучыцца самастойна.

Для гэтага трэба падаць у Гомельскую філію ГА «БАЖ» (e-mail: anatolivanavich@gmail.com; fax 80232 334875) нарыс, артыкул, карэспандэнцыю альбо рэпартаж, якія выклікалі грамадcкі рэзананс.

У заяўцы трэба ўказаць, у якім СМІ яны былі змешчаны і калі, зрабіць спасылку на публікацыю. Указваюцца таксама імя, імя па бацьку, прозвішча намінанта, род яго занятку. Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2017 года. Вынікі будуць падведзены да 8 верасня – Міжнароднага  дня салідарнасці журналістаў.

Конкурс «За адданасць прафесіі»  Гомельскай філіяй ГА «БАЖ» быў запачаткаваны ў 2009 годзе на знак памяці журналіста і выдаўца Уладзіміра Вербавікова.

У папярэднія гады дыпломамі “За адданасць прафесіі” ўганароўвалі незалежных журналістаў Таццяну Бублікаву і Алега Ражкова, Ларысу Шчыракову, Анатоля Санаценку, Мікалая Бянько і Юлю Сівец, Аляксандра Баразенку, Андрэя Павука.

Мэты конкурсу:
- Адзначыць і зрабіць вядомымі грамадскасці выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, карэспандэнтаў, аператараў, фатографаў, распаўсюднікаў друкаваных СМІ, якія сумленна працуюць, нягледзячы на перашкоды.
- Выказаць падтрымку і салідарнасць з калегамі, якія пацярпелі ад уціску і дыскрымінацыі на прафесійнай глебе і праявілі мужнасць, адстойваючы свае правы на прафесійную дзейнасць.

Партнёры прэс-клуба