Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

"Школа талерантнасці" для беларускіх журналістаў

Дзе: 
Украiна
Дэдлайн падзеі: 
02.07.2017
Крыніца падзеі: 
https://baj.by
Для каго: 
для журналістаў і блогераў

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае да ўдзелу ў шостай школе талерантнасці для беларускіх журналістаў “Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці”.

Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды пра стандарты правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых груп у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры), рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Патрабаванні:

  • узрост – ад 18 да 37 гадоў;
  • актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
  • мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
  • быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
  • абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
  • быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

 

Школа будзе праходзіць з 14 па 16 ліпеня 2017 года ў Львове, Украіна. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, на электронны адрас toljournalists@gmail.com. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.

Дэдлайн – 2 ліпеня 2017 года.

 

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Шостай Школы талерантнасці для журналістаў, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо купэйным ці плацкартным вагонам цягніка). Планаваны ад’езд з Мінска – увечары 13.07.2017 г. (чацвер). Планаванае вяртанне ў Мінск – зранку 17.07.2017 г. (панядзелак).

 

Партнёры прэс-клуба