Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Школа медыяменеджменту запрашае навучэнцаў

Менеджэры беларускіх недзяржаўных медыя змогуць развіць свае веды і ўменні ў сферы стратэгічнага кіравання, стварэння і прасоўвання крэатыўнага кантэнту, арганізацыі працы рэдакцыі, вэб-аналітыкі і SEO, прапрацаваць розныя стратэгіі ўмацавання фінансавай устойлівасці рэдакцыі.

Дэдлайн заявак: да 1 верасня.

Вітаюцца заяўкі ад менеджэраў недзяржаўных беларускіх медыя (выдаўцы, галоўныя рэдактары, намеснікі галоўных рэдактароў, кіраўнікі аддзелаў і іншыя менеджэры, якія маюць у сваім падпарадкаванні іншых супрацоўнікаў).

Заяўкі ад журналістаў, студэнтаў і іншых асоб, якія не займаюць на момант падачы заяўкі кіруючых пасадаў, разглядацца не будуць.

Заняткі ў Школе арганізаваныя ў фармаце «змешанага навучання»: акрамя трох трохдзённых стацыянарных трэнінгаў будуць дыстанцыйныя заданні, кансультацыйная падтрымка па распрацоўцы ўласных праектаў.

Заняткі ў гэтым годзе пройдуць у Гродна і ваколіцах горада.

У выпадку неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі заняткі Школы будуць пераведзены ў фармат анлайн.

Расклад заняткаў, трэнерскі састаў і падрабязнасці  можна паглядзець па спасылцы.

Дадатковую інфармацыю аб школе можна запытаць таксама па адрасе mediamanagenentbelarus@gmail.com

Арганізатары Школы:

Некамерцыйная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна), грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна), а таксама Deutsche Welle Akademie (Германія).

 

Партнёры прэс-клуба