Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Семінар у Ляйпцыгу для журналістаў з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы

Дзе: 
Германія
Дата падзеі: 
18.09.2017 (Цэлы дзень)
Да: 
29.09.2017 (Цэлы дзень)
Мова падзеi: 
нямецкая
Дэдлайн падзеі: 
31.07.2017
Для каго: 
для журналістаў і рэдактараў

Саксонскі фонд медыяадукацыі запрашае на 10-дзённы семінар для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Калі: 18-29 верасня 2017 года.
Дзе: Ляйпцыг, Нямеччына.

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя журналісты з Беларусі, якія працуюць на радыё, тэлебачанні, у друкаваных СМІ альбо анлайн-медыях.

Мэта семінару – пазнаёміць замежных журналістаў з працай нямецкіх СМІ і ўзмацніць іх міжнародныя сувязі.

Патрабаванні:

  • выдатна валодаць нямецкай мовай;
  • мець досвед працы ў медыях;
  • узрост – да 40 гадоў.

Удзельнікі праграмы наведаюць розныя грамадскія і прыватныя медыяінстытуцыі. Прадстаўнікі медыяў, палітыкі, эканамісты, культурныя работнікі распавядуць пра ўмовы функцыянавання медыясістэмы Нямеччыны. Таксама ўдзельнікі атрымаюць магчымасць трапіць у розныя аддзелы MDR – аднаго з самых буйных медыяў Саксоніі, у рэдакцыі друкаваных СМІ, радыё і г.д.  Апроч гэтага, іх чакаюць размовы з прадстаўнікамі саксонскага ўраду, BBC World і Deutschen Welle.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллём і харчаваннем, а таксама кампенсуюць выдаткі за праезд.

Каб стаць удзельнікам семінару, неабходна запоўніць кароткую анкету і напісаць невялікі матывацыйны ліст.

Дэдлайн – 31 ліпеня 2017 года.

Падрабязнасці ёсць тут.

*матэрыял з adukacyja.info

Партнёры прэс-клуба