Семінар для маладых журналістаў у Германіі

Семінар для маладых журналістаў у Германіі

Праграма прыгатавана для маладога пакалення журналістаў і рэдактараў узростам 18 — 26 гадоў.

Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў М100 (10-19 верасня 2018) — частка абноўленай штогадовай міжнароднай медыя канферэнцыі M100 Sanssouci Colloquium ў Патсдаме, Германія. Акрамя развіцця практычных і тэарэтычных ведаў у галіне журналістыкі і журналісцкай дзейнасці, мэта семінара — усталяваць кантакт і доўгатэрміновыя адносіны. Працоўная мова семінара — англійская. Удзельнікі наведаюць міжнародную медыя канферэнцыю M100 Sanssouci Colloquium.

Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне. 

У 2018 годзе семінар прысвечаны тэме: «Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках». Палітычныя думкі ўсё больш і больш фармуюцца ў сацыяльным асяроддзі. Заяўка складаецца з эсэ, CV і матывацыйнага ліста. Мова дакументаў — англійская.
Дэдлайн — 12 чэрвеня 2018.

Інструкцыі па напісанні эсэ:

  • Коратка апішыце тэрмін «палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках».
  • Апішыце магчымасці і абмежаванні палітычнай адукацыі ў вашай краіне, выкарыстоўваючы канкрэтныя выпадкі.
  • Падайце свае ідэі праекта.
  • Максімальная колькасць знакаў з прабеламі — 6000.
  • Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе праз Skype.
  • Заяўкі прымаюцца на пошту s.wellek@m100potsdam.org (Sophia Wellek).

Крыніца  

Падзяліцца:

21 мая 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўСемінар для маладых журналістаў у Германіі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць