Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Rockit Digital Summit запрашае у Варшаву

16-17 лютага 2017 г. у Варшаве (Польшча) адбудзецца Rockit Digital Summit – міжнародная канферэнцыя па пабудове кантактаў сярод прафесіяналаў медыя сферы, маркетынгу, бізнесу, няўрадавых арганізацый у Еўропе і Цеэнтральнай Азіі. Канферэнцыя прыдумана дзеял таго, каб дзяліцца ідэямі, натхняць іншых і натхняцца самім.

Тэмы івэнта ў гэтым годзе: 

Відэа & mobile ў фокусе лічбавай сувязі;
Тэхналагічныя трэнды: AI, VR, 360, дроны, чат-боты;
Візуальная і data-камунікацыя;
Брэндавы кантэнт, націўная рэклама;
Прадпрымальніцкая журналістыка, медыйныя бізнэс-мадэлі;
Факт-чэкінг;
Будучыня лічбавай сувязі для палітыкі і кіравання;
Камунікацыйныя магчымасці для некамерцыйных арганізацый.

На падзею, што адбудзецца ў варшаўскім Цэнтры наўкі імя Мікалая Каперніка, завітае больш за 400 гасцей і спікераў. Падрабязнасці на сайце канферэнцыі

Дарэчы, арганізатары абвесцілі конкурс на найбольш матываванага слухача - даведацца больш можна ў фэйсбуку

Партнёры прэс-клуба