Reuters запускае конкурс грантаў для фотажурналістаў/к, якому нядаўна было прысвоена імя Яніса Бехракіса.
Моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў, фотажурналісты (кі), у тым ліку і студэнты (кі), зацікаўленыя ў працы над фотапраектамі, могуць падаць заяўкі на гранты.
Прэтэндэнты павінны прадставіць рэзюмэ, суправаджальны ліст і партфоліо, якое змяшчае 30-40 фатаграфій. Заяўкі і СV дасылайце на ReutersPhotoGrant@tr.com
Дэдлайн: 31 снежня 2019.
Да дзесяці пераможцаў конкурсу атрымаюць гранты памерам у 8 000 даляраў кожны.
Гранты разлічаны на стварэнне фотагісторый. Фотаздымкі пераможцаў будуць апублікаваныя на платформах Reuters News. Рэалізацыя праекту на працягу 2020 года.