Дэдлайн для заявак: 18 красавіка 2022 года
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на гэты курс беларускіх медыясупрацоўнікаў, якія знаходзяцца зараз у Беларусі, Польшчы і Літве і дбаюць пра тое, як у складаных умовах не толькі застацца ў прафесіі, але і пашырыць свае журналісцкія кампетэнцыі, каб быць запатрабаванымі на медыярынку.
Курс пройдзе ў анлайн і афлайн-фарматах з удзелам экспертаў з Польшчы і Літвы.
Удзельнікі даведаюцца, як:
- медыя і журналістам легалізавацца ў Польшчы і Літве, а таксама вырашыць тыя бытавыя «дробязі», ад якіх залежыць камфортнае жыццё;
- псіхалагічна адаптавацца і засвоіць асновы самападтрымкі ў надзвычай крызісных умовах;
- бяспечна камунікаваць ды прытрымлівацца правілаў камп'ютарнай бяспекі;
- знаходзячыся за мяжой, не згубіць адчуванне лакальнай інфармацыйнай павесткі ў Беларусі і сувязь са сваёй аўдыторыяй;
- пачаць і раскруціць уласны медыяпраект.
Для ўдзельнікаў курса прадугледжаныя дадатковыя індывідуальныя юрыдычныя ды псіхалагічныя кансультацыі.
Цягам курса адбудзецца 7 вэбінараў раз на тыдзень па серадах з 20 красавіка да 1 чэрвеня 2022 года. Заняткі будуць праходзіць з 18:30 да 20:30 па беларускім часе.
Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у трохдзённых афлайн-сесіях па пашырэнню прафесійных кампетэнцый у Варшаве (10-12 чэрвеня) і Вільнюсе (1-3 ліпеня).
Дэдлайн для заявак: 18 красавіка, 12:00.
Адабраныя ўдзельнікі не пазней за 19 красавіка атрымаюць запрашэнне і спасылку на першы вэбінар.
Кантакт для сувязі: ratujsiabie@gmail.com